У Баранавічах двое маладзёнаў скралі 21 бляшанку кансерваў — і атрымалі крымінальную справу
У Баранавічах два прыяцелі — 31-гадовы мясцовы жыхар і 34-гадовы жыхар Кобрынскага раёна — абакралі дзвюх жанчын 34 і 60 гадоў. Іх злачынства трапіла на відэа камер.
Як паведамляе МУС, мужчыны дачакаліся, калі хтосьці адчыніць дзверы, зайшлі ў пад'езд, пахадзілі па ім і выявілі незачыненую кладоўку. Адтуль яны вынеслі бляшанкі з кансервамі. Затым ўзламалі іншае, ужо закрытае складское памяшканне. І вынеслі кансервы і адтуль.
Усяго — 21 бляшанка на 160 рублёў. Так шкоду ацанілі пацярпелыя. Падазраваных затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку проста па месцы жыхарства, дзе і знайшлі частку скрадзенага.
Заведзена крымінальная справа.