БЕЛ Ł РУС

МЗС Літвы накіравала ноту пратэсту Беларусі

14.04.2023 / 16:17

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Літвы выступіла з рашучай нотай пратэсту ў сувязі з неаднаразовымі выпадкамі парушэння беларускімі памежнікамі літоўскай дзяржаўнай мяжы. Ноту сёння ўручылі прадстаўніку беларускай амбасады.

«Нота была ўручаная ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Літва супрацоўнікам памежнай службы Рэспублікі Беларусь, зафіксаваным 12 красавіка 2023 года ў зоне дзеяння Швянчонскай памежнай заставы Віленскага памежнага атрада», — паведамляе МЗС Літвы.

Літоўскі бок патрабуе ад Беларусі як мага хутчэй даць тлумачэнні датычна інцыдэнту і прыняць неабходныя меры для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы абвінаваціла беларускіх памежнікаў у парушэнні мяжы 12 красавіка. Паведамлялася, што пяцёра беларускіх памежнікаў ішлі ўздоўж мяжы. Адзін з іх ненадоўга зайшоў на літоўскую тэрыторыю на адлегласць каля аднаго метра і без спынення вярнуўся на тэрыторыю Беларусі.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб абмежаваннях для грамадзян Беларусі і РФ і прапанаваў тыя ж абмежаванні для беларусаў

На сайце літоўскага Дэпартамента міграцыі з'явілася інфармацыя па-беларуску і пад бела-чырвона-белым сцягам

Літва сцвярджае, што спыніла імпарт падсанкцыйнай драўніны з Беларусі і Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула