БЕЛ Ł РУС

Дырэктарка «Слаўцэнтра» Ірына Зімнева знаходзіцца на Акрэсціна. Яе мужа арыштавалі на 14 сутак

15.04.2023 / 11:10

Nashaniva.com

13 красавіка суддзя Таццяна Мотыль прызначыла Ірыне штраф у 20 базавых велічынь (740 рублёў) паводле арт. 19.1 КаАП (хуліганства). Аднак пасля гэтага Зімнева на волю не выйшла, паведамляе «Вясна»

Праваабаронцам стала вядома, што яна знаходзіцца на Акрэсціна.

З'явілася інфармацыя, што мужа Ірыны Аляксея арыштавалі на 14 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (хуліганства). Дома ў сямейнай пары застаюцца дзве непаўналетнія дочкі.

«Слаўцэнтр» займаецца арганізацыяй курсаў польскай мовы, а таксама дае кансультацыі па атрыманні карты паляка і паступленні ў польскія ВНУ.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання дырэктаркі Цэнтра славянскіх моў Ірыны Зімневай

Затрымалі дырэктарку Цэнтра славянскіх моў і культур

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула