БЕЛ Ł РУС

Падвойнае забойства ў Крупках: мужчына застрэліў сваю жонку і яе знаёмага

17.04.2023 / 8:7

Nashaniva.com

Раніцай 16 красавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб забойстве ў Крупках. У прыватным сектары на вуліцы былі знойдзеныя целы 36-гадовай жанчыны і 39-гадовага мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі без прыкмет жыцця.

 Скрын відэа СК

Паводле папярэдняй інфармацыі, 36-гадовы мясцовы жыхар з рэўнасці застрэліў з паляўнічай стрэльбы жонку і яе знаёмага.

У дачыненні да 36-гадовага жыхара Крупак распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі (забойства дзвюх асоб). Ён затрыманы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула