БЕЛ Ł РУС

Беларускія памежнікі зноў парушылі літоўскую мяжу

18.04.2023 / 22:50

Nashaniva.com

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы заявіла, што беларускі памежнік сёння зноў парушыў мяжу. Гэта адбылося раніцай у Салечніцкім раёне ў вёсцы Стакі.

Сістэма відэаназірання запісала, як два памежнікі ішлі ўздоўж мяжы. Азіраючыся, яны падышлі да мяжы. Адзін з памежнікаў перасек лінію мяжы, зайшоў на тэрыторыю Літвы на 2 метры і вярнуўся назад, паведамляе літоўскае памежнае ведамства.

Па гэтым факце пачалі папярэдняе расследаванне.

Гэта другі падобны выпадак за апошні тыдзень. 12 красавіка адзін з беларускіх памежнікаў ужо заходзіў на тэрыторыю Літвы на адлегласць каля аднаго метра. У сувязі з гэтым інцыдэнтам Літва накіроўвала Беларусі ноту пратэсту. 

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што Беларусь можа сканцэнтраваць мігрантаў у раёне Сувалкскага калідора

На сайце літоўскага Дэпартамента міграцыі з'явілася інфармацыя па-беларуску і пад бела-чырвона-белым сцягам

Літва сцвярджае, што спыніла імпарт падсанкцыйнай драўніны з Беларусі і Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула