Выйшаў пераклад «Мовы» Віктара Марціновіча на латышскую мову
Рыжскае выдавецтва Prometejs у твітары распавяло пра выхад на латышскай мове рамана «Мова» Віктара Марціновіча.
«Мова» была апублікаваная ў 2014 годзе і мела поспех у чытачоў. Вядома, што гэты раман таксама быў перакладзены на нямецкую мову.