БЕЛ Ł РУС

Ілан Маск адказаў Стывену Кінгу, які запатрабаваў перадаць Украіне свае грошы ад «сіняй галачкі» ў твітары

23.04.2023 / 14:46

Nashaniva.com

Пісьменнік Стывен Кінг заклікаў Ілана Маска аддаць грошы за яго «сінюю галачку» ўкраінскаму фонду Сяргея Прытулы, які займаецца валанцёрскай дапамогай УСУ.

На думку Кінга, уладальнік твітара Ілан Маск, які цяпер атрымлівае грошы за «сінія галачкі» за верыфікацыю карыстальнікаў сацсеткі, павінен накіраваць яго 8 даляраў ва Украіну. Акрамя гэтага, пісьменнік заўважыў, што Маск мог бы дадаць да гэтай сумы нешта і ад сябе.

Ілан Маск адказаў Стывену Кінгу, што адправіў Украіне $100 млн. Таксама Маск дадаў, што яго кампанія адмовілася ад грошай Міністэрства абароны Украіны. Ён не ўдакладніў, што гэта за грошы, але, магчыма, гэта грошы за выкарыстанне сістэмы спадарожнікавага інтэрнэту Starlink.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула