БЕЛ Ł РУС

Twitter зноў ліхаманіць: платныя птушкі верыфікацыі з'явіліся ў профілях памерлых зорак

23.04.2023 / 16:36

Nashaniva.com

Сінія птушкі, у прыватнасці, з'явіліся на старонках баскетбаліста Кобі Браянта, вакаліста Linkin Park Чэстара Бэнінгтана і нават памерлага ў 2009 годзе спевака Майкла Джэксана.

Пры націсканні на сінюю галачку з'яўляецца паведамленне пра тое, што ўліковы запіс пацверджаны, бо карыстальнік «падпісаны на Twitter Blue і пацвердзіў свой нумар тэлефона». Няясна, хто мог аплаціць падпіску для ўліковых запісаў, якія заставаліся неактыўнымі многія гады.

У кампаніі Twitter, якая больш не мае прэс-службы, не адказалі на запыты журналістаў.

Раней сінія птушкі ў твітары сведчылі пра тое, што старонка сапраўдная, цяпер — што карыстальнік аплаціў падпіску. У красавіку ранейшыя сінія галачкі страцілі Крышціяну Раналду, папа Францішак і іншыя вядомыя людзі і медыя, у тым ліку і «Наша Ніва».

Чытайце таксама: 

Twitter пачаў выдаляць сінія птушкі верыфікаваных акаўнтаў

Ілан Маск адказаў Стывену Кінгу, які запатрабаваў перадаць Украіне свае грошы ад «сіняй галачкі» ў твітары

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула