БЕЛ Ł РУС

Літва паспяхова пратэставала адключэнне ад адзінай з Расіяй і Беларуссю энергасістэмы

23.04.2023 / 17:52

Nashaniva.com

Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid паведаміў пра паспяховае тэставанне 22 красавіка працы ў ізаляваным ад адзінай энергасістэмы Беларусі, Расіі, Эстоніі, Літвы і Латвіі (БРЭЛЛ) рэжыме. 

Today's isolated operation test was successful. For the first time, Lithuania's electricity system from was disconnected from the Russian-controlled IPS/UPS system, the balance and frequency of the electricity system were managed solely by our operators.#EnergyIndependence pic.twitter.com/KsnGJ3VaGL

— Litgrid (@Litgrid) April 22, 2023

Паведамляецца, што падчас выпрабаванняў балансам і частатой сістэмы электразабеспячэння Літвы кіравалі толькі мясцовыя аператары. За працэсам назірала прэм'ер-міністрка краіны Інгрыда Шыманіце.

Цяпер Літва, Латвія, Эстонія, Расія і Беларусь працуюць у сістэме АЭС/ЕЭС, дзе частата электраэнергіі цэнтралізавана рэгулюецца ў РФ.

У выпадку паспяховых далейшых выпрабаванняў Літва плануе поўнасцю выйсці з адзінай энергасістэмы з Расіяй у лютым 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула