БЕЛ Ł РУС

Фельчарка трапіла пад машыну, аказваючы дапамогу на дарозе

25.04.2023 / 12:50

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння ноччу ў Бешанковіцкім раёне ў вёсцы Берасні.

Фота: ДАІ Віцебскага аблвыканкама

Фельчар хуткай дапамогі аказвала медыцынскую дапамогу на праезнай частцы дарогі. У гэты час яе збіла 37-гадовая жанчына на «Альфа Рамэа».

У выніку ДТЗ медыка даставілі ў бальніцу з цялеснымі пашкоджаннямі. Абставіны пры якіх фельчар аказвала меддапамогу, не называюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула