БЕЛ Ł РУС

Эрдаган узнагародзіў ратавальнікаў з Беларусі за дапамогу пасля землятрусу

26.04.2023 / 8:0

Nashaniva.com

Беларускія ратавальнікі дасталі з-пад завалаў шэсць жывых чалавек.

У Турцыі адбылася цырымонія ўшанавання міжнародных пошукава-выратавальных атрадаў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў землятрусу. Бедства здарылася ў лютым, у выніку яго загінулі больш за 45 тысяч чалавек.

«У ліку ўзнагароджаных — Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР», які прадстаўляў яго начальнік Ігар Зарэмба. З рук прэзідэнта ён атрымаў дзяржаўную ўзнагароду», — гаворыцца ў паведамленні.

У Турцыю былі накіраваныя тады 64 супрацоўнікі з кіналагічнай службай, спецтэхнікай і аварыйна-выратавальнымі інструментамі.

Спецыялісты МНС працавалі ў пацярпелым ад серыі землятрусаў горадзе Кахраманмараш.

За час пошукава-выратавальных работ беларусы з-пад завалаў дасталі шэсць жывых чалавек.

Таксама Беларусь аказала гуманітарную дапамогу рэгіёнам Турцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула