БЕЛ Ł РУС

Суд над Яўгенам Меркісам пачнецца 11 мая

28.04.2023 / 11:55

Nashaniva.com

Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Гомельскі краязнаўца і журналіст быў затрыманы 13 верасня. У кватэрах журналіста, яго сяброў і пажылога бацькі правялі ператрусы з канфіскацыяй тэхнікі. 

Яўгена абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні), паведамляе «Вясна».

Нядаўна стала вядома, што ён правёў чацвёра сутак у карцары СІЗА-3. Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што «не пагаліўся». 

Суд над палітвязнем распачнецца 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс.

Чытайце таксама:

Справу супраць Яўгена Меркіса перадалі ў суд

Ён не захацеў заставацца ў Нямеччыне і Мінску. Ягоная жонка памерла ад раку. Але ён застаўся ў Гомелі, бо верыць у Гомель — кіраўнік «Талакі» Яўген Меркіс, інтэрв'ю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула