БЕЛ Ł РУС

На выставе «Milex-2023» прэзентуюць лёгкі беларускі гранатамёт

28.04.2023 / 14:17

Nashaniva.com

Прадпрыемства Дзяржкамваенпрама «Белспецзнештэхніка» на выставе «Milex-2023» прэзентуе лёгкі шматмэтавы гранатамётны комплекс «Сапфір МГУ». У склад гранатамётнага комплексу ўваходзіць транспартна-пускавы кантэйнер з гранатай і аўтаномная пускавая прылада.

Фота: Дзяржваенпрам

Дадаткова гранатамётны комплекс можа аснашчацца прыборам кіравання агнём. Выраб мае калібр 61 мм, даўжыню 750 мм, вага — 4,5 кг.

Гранатамётны комплекс забяспечвае паражэнне цэляў на максімальнай далёкасці да 1 000 м, прыцэльнай — 500 м.

Ужывальная шматмэтавая баявая частка забяспечвае пралом жалезабетоннай сцяны таўшчынёй да 150 мм, цаглянай — 250 мм, а таксама прабіццё сталёвай брані таўшчынёй да 200 мм. Аскепкавае дзеянне боепрыпаса дазваляе паражаць жывую сілу ў сродках індывідуальнай бронеабароны ў радыусе да 7 м.

Таксама стральбу можна весці з закрытых памяшканняў.

Стральба можа весціся як адзінкавым вырабам, так і кластарам да чатырох вырабаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула