БЕЛ Ł РУС

Пракуратура знайшла «экстрэмісцкую прадукцыю» ў асартыменце Ozon і Wildberries

28.04.2023 / 16:35

Nashaniva.com

Пракуратура Савецкага раёна Мінска праводзіла маніторынг гандлёвых сетак у пошуках ідэалагічнай крамолы і такі знайшла яе ў дзвюх папулярных інтэрнэт-крамах — Ozon і Wildberries. 

Фота ілюстрацыйнае

Паводле прэс-службы пракуратуры, былі «выяўленыя факты публічнай дэманстрацыі неабмежаванаму колу асоб з мэтай наступнай прапановы да набыцця інтэрнэт-крамай OZON дэкаратыўнай падушкі з нанесенай на яе выявай палос бел-чырвона-белага колеру, а інтэрнэт-крамай Wildberries — сцяга з нанесенай на яго выявай палос бел-чырвона-белага колеру, вершніка белага колеру на кані з мячом і шчытом у руках».

На думку пракурорскіх работнікаў, «дадзеныя выявы падобныя да ступені змешвання з інфармацыйнай прадукцыяй, прызнанай судом экстрэмісцкімі матэрыяламі». Таму пракурор раёна загадаў кіраўнікам арганізацый прыбраць гэтыя тавары з асартыменту, што яны, як паведамляецца, і зрабілі.

Чытайце таксама:

Экстрэмісцкімі прызналі некалькі раённых чатаў і песню «Ах, Бандэра»

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 прозвішчаў — цяпер у ім 2755 чалавек

ААЦ пачаў пазбаўляць «экстрэмісцкія» СМІ даменнага імя ў Беларусі — БАЖ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула