БЕЛ Ł РУС

Жыхара Магілёўскага раёна зацягнула ў мотакультыватар

1.05.2023 / 11:7

Nashaniva.com

34-гадовы жыхар вёскі Вейна Магілёўскага раёна 30 красавіка пацярпеў пры працы з мотакультыватарам на прыватным прысядзібным участку.

 Жыхара Магілёўскага раёна зацягнула ў мотакультыватар. Фота: МНС

Калі мужчына працаваў на міні-трактары, фрэза зачапілася за яго вопратку, нагу зацягнула ў мотакультыватар.

Работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС дэблакавалі мужчыну. Пацярпелы шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула