БЕЛ Ł РУС

У маі Мінабароны зноў правядзе вучэнні. Прызавуць тысячу чалавек з запасу

3.05.2023 / 8:38

Nashaniva.com

У маі будзе праведзены чарговы этап комплекснай праверкі баявой гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў, якія прыцягваюцца да рэагавання на крызісныя сітуацыі, паведамляе Мінабароны.

Удзельнікі апалчэння ў Глівінскім сельскім Савеце (Барысаўскі раён). Фота: «Мінская праўда»

Праверкі пройдуць найперш у воінскіх часцях і падраздзяленнях, якія дыслакуюцца ў Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Вучэнні і трэніроўкі будуць рознага маштабу. Падчас некаторых пройдзе прызыў ваеннаабавязаных. Іх колькасць — да 1000 чалавек.

Адной з асаблівасцяў комплекснай праверкі будзе «апрабацыя фарміравання атрадаў народнага апалчэння» і выкананне імі вучэбна-баявых задач.

Акрамя таго, экіпажы ВПС і войскаў СПА ва ўзаемадзеянні з экіпажамі ПКС РФ будуць патруляваць паветраную прастору Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне

НАТА, што з тварам? Байцы беларускай тэрытарыяльнай абароны вяртаюцца дахаты ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула