БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскай уручылі прэмію Ціперэры. Разам з ірландскім дзяржаўным гімнам іграў «Магутны Божа»

3.05.2023 / 9:56

Nashaniva.com

Учора ў Ірландыі Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію міру Ціперэры. Яе атрымліваюць палітыкі і грамадскія дзеячы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак ў справы міру і прасоўвання правоў чалавека.

Прэмія была заснаваная ў 1983 годзе, яе лаўрэатамі ў свой час станавіліся Нельсан Мандэла, Біл Клінтан, Пан Гі Мун і іншыя.

Ціперэры — рэгіён Ірландыі, куды яшчэ ў дзіцячым узросце Святлана Ціханоўская прыязджала па праграме абмену «чарнобыльскіх» дзяцей. 

Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі аркестр разам з ірландскім дзяржаўным сыграў беларускі гімн «Магутны Божа». Відэа апублікаваў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула