БЕЛ Ł РУС

У красавіку 43 чалавек асудзілі па палітычных крымінальных справах. Вось якія тэндэнцыі назіраюцца

5.05.2023 / 11:31

Nashaniva.com

Па падліках «Вясны» за мінулы месяц маглі рэпрэсаваць 123 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш як 43 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 32 — гэта мужчыны, 11 — жанчыны.

Калаж «Нашай Нівы»

Многіх праследуюць па артыкуле, які прадугледжвае адказнасць за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК).

Сярод востра негатыўных тэндэнцый вылучаюць асуджэнне раней рэпрэсаваных грамадзян за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК) — за красавік тром палітзняволеным былі дабаўленыя тэрміны паводле гэтага артыкула.

Пры гэтым колькасць спраў гэтай катэгорыі, якія разглядаюцца судамі, у дачыненні да асуджаных без наяўнасці палітычных матываў не перавышае аднаго-двух выпадкаў па ўсёй краіне штомесячна. Праваабаронцы фіксуюць рост колькасці выпадкаў паўторнага і далейшага крымінальнага пераследу грамадзян, якія раней былі рэпрэсаваныя па палітычных матывах.

Па вядомых праваабаронцам справах у красавіку суды вынеслі:

Па вядомых праваабаронцам прысудах у красавіку суды прымянялі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 65,12% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды прымянялі ў 4,65% выпадкаў крымінальных спраў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») прымянялася ў 30,23% выпадкаў асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у красавіку пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі» і «хатняй хіміі», суды прымянялі ў 100% вядомых «Вясне» выпадкаў.

Чытайце таксама:

«Мне падабалася партызаніць». Былы палітвязень з Дзяржынска расказаў аб сваёй дзейнасці, а пасля прэс-хаце і прэсаўшчыках

Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула