БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ўжо вярнуўся ў Мінск. На абедзе кіраўнікоў краін пасля Парада Перамогі ён не прысутнічаў

9.05.2023 / 14:28

Nashaniva.com

Імаверна, гэта выклікана станам яго здароўя.

Аляксандр Лукашэнка не ішоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля пешкі ў Аляксандраўскі сад. Яго прывезлі туды на машыне, пра што ён сам папрасіў Пуціна. 

На абедзе кіраўнікоў краін пасля Парада Перамогі Лукашэнка не прысутнічаў. 

Дарэчы, на руцэ Лукашэнкі можна заўважыць бінт.

Гэты і іншыя факты, а таксама яго бязрадасны выгляд на трыбуне і падчас асабістай сустрэчы з Пуціным даюць падставы думаць, што ён быў вымушаны паляцець у Маскву хворым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула