БЕЛ Ł РУС

Кампанія Philips не збіраецца пакідаць Расію

10.05.2023 / 10:11

Nashaniva.com

Нідэрландская тэхналагічная кампанія Philips, якая сярод іншага спецыялізуецца на медыцынскіх тэхналогіях, працягне працаваць на расійскім рынку. Пра гэта генеральны дырэктар кампаніі Рой Якабс заявіў на штогадовым сходзе акцыянераў кампаніі ў Амстэрдаме, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Фота: any-lamp.co.uk

Пазіцыя кампаніі такая: «права на ахову здароўя ўніверсальнае, і мы частка сістэмы, якая забяспечвае ахову здароўя»; «мы робім гэта ў Расіі гэтак жа, як і ва Украіне».

Па словах гендырэктара кампаніі, дзейнасць Philips у Расіі сканцэнтравана на абслугоўванні і пастаўцы бальнічнага абсталявання, напрыклад, буйных медыцынскіх сканераў. Кампанія спыніла прадаваць у Расіі свае тавары для асабістай гігіены, але не ўсе: тавары для догляду за цяжарнымі жанчынамі прадаюцца.

Пры гэтым ён дадаў, што дзейнасць у РФ не з'яўляецца прыбытковай.

Нідэрландская асацыяцыя акцыянераў VEB на сходзе акцыянераў заклікала Philips спыніць сваю дзейнасць у Расіі. «Немагчыма заставацца нейтральным у гэтым канфлікце», — заявіў яе дырэктар Гербен Эвертс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула