БЕЛ Ł РУС

Imagine Dragons выпусцілі песню ў падтрымку Украіны

11.05.2023 / 7:52

Nashaniva.com

У кліпе на песню «Crushed» распавядаецца гісторыя 14-гадовага хлопчыка Сашы з украінскай вёскі, якая пяць месяцаў знаходзілася пад расійскай акупацыяй.

Як паведамляецца ў апісанні роліка, падчас абстрэлаў хлопчык хаваўся ў падземным сховішчы. Пасля вызвалення вёскі яго дом і школа засталіся ў руінах.

Кліп заканчваецца словамі: «Як і многія іншыя, Саша і яго сям'я спадзяюцца аднавіць свой дом. Яны ўсё яшчэ тут».

Таксама група збірае ахвяраванні для Украіны на платформе UNITED24, створанай з ініцыятывы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, удакладняе «Новая газета Еўропа».

Чытайце таксама:

Беларускі рэжысёр стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі

З-за канцэрта Rammstein на два тыдні зачыняць частку галоўнага парку Вільні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула