Навальнага зноў адправілі ў ШІЗА. Там ён правёў ужо 165 сутак
Аляксея Навальнага зноў адправілі ў ШІЗА, паведамляецца ў яго тэлеграм-канале.
Архіўнае фота: Snusmumriken / SOTA
«Учора а 8 вечара выпусцілі з ШІЗА. Сёння ў 9:30 раніцы я зноў у ШІЗА. «Асуджаны Навальны не паддаецца выхаваўчай працы і належных высноў для сябе не робіць». Такім чынам, мой лічыльнік штрафнога ізалятара пераскочыў на адзнаку 165 сутак», — гаворыцца ў яго тэлеграме.
Чытайце таксама:
Супраць Навальнага завялі крымінальную справу аб тэрарызме. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне