БЕЛ Ł РУС

ЕС пацвердзіў планы па санкцыях супраць трэціх дзяржаў, якія дапамагаюць Расіі з таварамі

15.05.2023 / 19:50

Nashaniva.com

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у панядзелак пацвердзіла, што новы пакет санкцый супраць Расіі будзе ўтрымліваць меры ў дачыненні да трэціх краін, якія дапамагаюць дзяржаве-агрэсару ў вядзенні вайны супраць Украіны, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Са слоў фон дэр Ляен, падрыхтаваныя Еўракамісіяй захады з'яўляюцца «фактычна папярэджаннем аб тым, што яны сур'ёзна ставяцца да сваіх санкцый, што яны могуць забараніць экспарт пэўных тавараў у трэція краіны, калі ёсць дакладныя доказы таго, што гэта абыход санкцый і пастаўкі ў Расію».

«Мы бачым, што існуе неадпаведнасць паміж тым, што пачынаецца ў Еўрапейскім Саюзе, праходзіць транзітам праз Расію, а затым аказваецца ў трэцяй краіне. І таму мы абмяркоўваем як стрымліваючы фактар пытанне аб тым, ці павінна быць такая забарона на транзіт», — патлумачыла еўрачыноўніца.

Кіраўніца Еўракамісіі, праўда, не ўдакладніла, як менавіта будзе працаваць гэты механізм, і згадала, што гаворка ідзе пра «некалькі кантрольных пунктаў», якія будуць пацвярджаць неабходнасць абмежаванняў.

Таксама, дадала яна, новы пакет санкцый можа пашырыць спіс тавараў ЕС, забароненых для транзіту праз Расію. Раней пра такія абмежаванні афіцыйна не паведамлялася, але ў ЕС пацвярджалі, што імпарт у Расію такіх тавараў, як паўправаднікі і інтэгральныя схемы, з такіх краін, як Казахстан, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Турцыя, Кітай і іншыя, рэзка вырас з пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

У Расіі «згубіліся» еўрапейскія тавары на 1 мільярд даляраў

Санкцыі ЕС могуць пашырыцца на кітайскія кампаніі за пастаўкі ў Расію. Кітай папярэджвае пра наступствы

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула