БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску пара зняла кватэру. А на наступны дзень іх знайшлі нежывымі

17.05.2023 / 9:20

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося ў пачатку мая, падрабязнасці паведаміў Следчы камітэт.

Фота: СК

Днём 8 мая ў Бабруйску знаёмы, які прыехаў у кватэру, знайшоў двух чалавек без прыкмет жыцця. У кухні працавала газавая пліта. Выключыўшы канфоркі, ён патэлефанаваў у міліцыю.

Папярэдняй прычынай смерці стала атручэнне чадным газам.

Вядома, што напярэдадні вечарам 25-гадовы мужчына і 55-гадовая жанчына знялі кватэру на суткі. Для падтрымання тэмпературы паветра ў памяшканні яны пакінулі ўключанымі на ноч тры канфоркі газавай пліты, зачыніўшы ўсе вокны і дзверы, і ляглі спаць.

У кватэрах ужо некалькі тыдняў адключана ацяпленне. Надвор'е паступова паляпшаецца, аднак у некаторых памяшканнях усё яшчэ холадна, і многія жыхары абаграваюць свае кватэры і дамы часцяком небяспечнымі спосабамі.

Чытайце таксама:

На мінскім скрыжаванні адбылася аўтааварыя са смяротным зыходам

Мінчук ударыў пінчука па галаве кальянам

У Наваполацку мужчына страляў з пнеўматыкі па дзецях

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула