БЕЛ Ł РУС

На выставе вайсковай тэхнікі паказалі беларускі супрацьтанкавы гранатамёт

17.05.2023 / 15:48

Nashaniva.com

У склад гранатамёта «Сапфір» уваходзіць транспартна-пускавы кантэйнер з гранатай і аўтаномны пускавы прыбор. Дадаткова гранатакідальны комплекс можа аснашчацца прыборам кіравання агнём, паведамляе Мінабароны.

Фота: Мінабароны

«Сапфір» мае калібр 61 мм, даўжыню — 750 мм, вага яго — 4,5 кг. Ён можа знішчаць цэлі на максімальнай далёкасці да 1 000 м, прыцэльнай — 500 м.

Баявая частка здольная прабіць жалезабетонную сцяну таўшчынёй да 150 мм, цагляную — да 250 мм, а гамагенную сталёвую браню — да 200 мм. Аскепкавае дзеянне боепрыпасаў дазваляе знішчаць жывую сілу ў бронекамізэльках у радыусе да 7 м.

А новы высокаэнергетычны рухавік з мінімальным змяненнем цягі дазваляе весці стральбу з закрытых памяшканняў. Стральба можа весціся як адзінкавым вырабам, так і кластарам да чатырох.

Чытайце таксама:

На выставе «Milex-2023» прэзентуюць лёгкі беларускі гранатамёт

У Мінску пачала працу Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2023

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула