Расійскую порнаактрысу Еву Элфі ўнеслі ў базу «Міратворац» — «пагражала нацыянальнай бяспецы Украіны»
Расійская актрыса, якая здымаецца ў фільмах для дарослых, Ева Элфі (сапраўднае імя Юлія Раманава) была ўнесеная ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац» за «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны». Таксама ўказана, што яна пагражае нацыянальнай бяспецы гэтай краіны, піша dailystorm.ru.
Расійскую порнаакторку Еву Элфі ўнеслі ў базу «Міратворац»
Прычынай унясення дзяўчыны 1997 года нараджэння ў базу сайта стаў удзел у здымках у якасці аголенай мадэлі на тэрыторыі Крыма ў 2018 годзе. Па паведамленні тэлеграм-каналаў, Раманава пакінула Расію яшчэ ў сакавіку 2022 года і цяпер пражывае ў ЗША.
У мінулым годзе гэтая расійская порнаактрыса ўзначаліла сусветны рэйтынг PornHub.
«Міратворац» — украінскі сайт, які пазіцыянуе сябе як «інтэрнэт-прадстаўніцтва Цэнтра даследаванняў злачынстваў супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі грамадзян».
Чытайце таксама:
Пара з Гродна пераехала ў Польшчу і зарабляе грошы здымкамі фільмаў для дарослых
На Netflix выходзіць новы дакументальны фільм пра гіганта порна-індустрыі Pornhub