Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў
«Raiffeisen Bank International прыняў рашэнне рэзка скараціць карэспандэнцкія адносіны з банкамі ў рэгіёне, і банкі былі праінфармаваныя пра гэта», паведамляе Reform.by.
Фота: tadviser.ru
Раней «Наша Ніва» паведамляла, што Raiffeisen Bank International разаслаў шэрагу беларускіх банкаў паведамленні аб тым, што спыніць карэспандэнцкія адносіны з 31 ліпеня.
Да гэтага банк абвясціў пра скарачэнне сваёй прысутнасці ў Расіі.
Чытайце таксама:
Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы