БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску 12-гадовы хлопчык атрымаў апёкі пры гатаванні ежы

20.05.2023 / 11:50

Nashaniva.com

Ён варыў пельмені на газавай пліце, пацягнуўся па спецыі, і ў гэты момант на ім загарэлася кашуля, паведамляе МНС.

Фота: «Наша Ніва»

Хлопчык самастойна патушыў яе вадой і паведаміў па тэлефоне пра тое, што здарылася, маці. Мама хлопчыка выклікала хуткую дапамогу.

Дзіця было шпіталізавана з апёкамі. Паводле інфармацыі МНС, на момант здарэння хлопчык знаходзіўся дома адзін.

Чытайце таксама:

Каля мінскага фуд-корта з трэцяга паверха ўпала шкло і параніла хлопца

Пад Віцебскам узарвалі воданапорную вежу

Малое дзіця ў Дуброўне наглыталася батарэек, магнітаў і шрубаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула