БЕЛ Ł РУС

Пад Гроднам прадаюць торфабрыкетны завод

20.05.2023 / 18:2

Nashaniva.com

У аграгарадку Верцялішкі пад Гроднам можна набыць цэлы торфабрыкетны завод. Пачатковая яго цана — амаль 4 млн рублёў, а аўкцыён адбудзецца 6 чэрвеня, паведаміў Гродзенскі аблвыканкам.

Торфабрыкетны завод у Верцялішках. Фота: «Вечерний Гродно»

На тэрыторыі заводскага комплексу ёсць пяціпавярховы брыкетны цэх, будынак механічнай майстэрні, лінія па пераапрацоўцы драўляных адходаў, лінія па транспартаванні і адгрузцы пылападобнага торфу, будынак заводакіравання, склад, масластанцыя. У будынкі праведзены камунікацыі. Уладальнік завода — «Гроднааблгаз».

Торфабрыкетны завод у Верцялішках працаваў з 1950-х гадоў. У апошнія гады ён стаў занепадаць, і хоць у 2010-я яго спрабавалі мадэрнізаваць, гэта сітуацыі не выправіла. Апошнія супрацоўнікі сышлі з завода ў пачатку гэтага года.

Першая спроба продажу завода ўжо была. Сёлета ў красавіку за яго прасілі амаль 8 млн рублёў, але на аўкцыён ніхто не запісаўся. Цяпер цану скінулі напалову.

Чытайце таксама:

Офіс «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску прадалі расіяніну

Колькі цяпер у Беларусі пустых хат?

З чацвёртага разу прадалі старую панскую сядзібу ў Ганцавіцкім раёне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула