Па ўсім свеце ў нядзелю прайшлі акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ШМАТ ФОТА
21.05.2023 / 22:8
Абноўлена
21 мая — дзень смерці Вітольда Ашурка — праваабаронцы «Вясны» абвясцілі Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Акцыі супраць палітычных рэпрэсій і за вызваленне палітвязняў сёння праходзяць у розных краінах свету.
Літва, Вільня
Насупраць пасольства Беларусі, на фоне мурала з партрэтам беларускага палітвязня, праваабаронцы, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага сабраліся ўдзельнікі акцыі, сярод якіх былі замежныя дыпламаты. Яны надзелі жоўтыя біркі, якімі пазначаюць палітвязняў у калоніях
Удзельнікі акцыі насупраць пасольства Беларусі ў Літве, на фоне мурала з партрэтам Алеся Бяляцкага зачытвалі імёны палітзняволеных
Журналіст «Радыё Свабода» і былы палітвязень Алег Груздзіловіч прыняў удзел у акцыі салідарнасці ў Вільні
На Кафедральнай плошчы ў Вільні на знак салідарнасці з палітвязнямі паставілі 150 торбаў як напамін пра больш чым 1500 беларускіх палітвязняў. Торбы — сімвал этапаў і доўгіх пакут беларускіх зняволеных
Чэхія
У Празе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Беларусы Прагі сабраліся на плошчы Францішка Палацкага (Palackého náměstí), каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі. На плошчы беларусы пазначылі памеры турэмнай камеры ў 4 квадратныя метры. Удзельнікі сталі ў гэты квадрат, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах утрымліваюцца палітвязні ў Беларусі.
Таксама актывісты раздалі мінакам бутэлькі вады з адмысловымі этыкеткамі, на якіх надрукаваны заклік дапамагчы палітвязням, а таксама QR-коды са спасылкамі на фонды дапамогі і інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.
Арганізавала акцыю Bělaruské studentstvo ČR — суполка беларускіх студэнтаў і студэнтак Чэхіі.
Італія, Рым
Эстонія
Беларусы Таліна ў дзень салідарнасці з палітвязнямі правялі акцыю «Глыток свабоды для Беларусі», падчас якой яны раздалі 1500 бутэлек з вадой з інфармацыяй пра становішча палітвязняў у Беларусі і магчымыя спосабы дапамогі.
Бельгія
У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны крыж памяці. Там людзі маліліся за душы Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ ў засценках турмаў.
У Брусэлі таксама прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.
Беларусы Бельгіі напісалі лісты тым, хто адбывае незаконнае пакаранне, і чыталі адказы, якія атрымлівалі ад палітвязняў.
Латвія
Беларусы Латвіі зладзілі акцыю на Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі на галоўнай плошчы ў Рызе каля помніка Свабоды. Жыхары сталіцы, турысты і госці Чэмпіянату свету па хакеі сталі сведкамі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. У акцыі разам з беларусамі ўдзельнічала Сандра Калніеце, дэпутатка Латвіі ў Еўрапарламенце і хросная палітзняволенай Ларысы Беражновай. А таксама іншыя слынныя грамадскія дзеячы Латвіі.
Канада
Фота: Згуртаванне Беларусаў Канады / Facebook
Грузія
Беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці ў Тбілісі.
Польшча
Познань
Гданьск
Беларусы Гданьска.
Германія
Беларусы Германіі памятаюць пра Вітольда Ашурка.
Фотасправаздача абнаўляецца.
Чытайце таксама:
Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый