БЕЛ Ł РУС

Службовы аўтамабіль ДАІ трапіў у ДТЗ у Івацэвіцкім раёне

22.05.2023 / 10:26

Nashaniva.com

У Івацэвіцкім раёне легкавая машына сутыкнулася са службовым аўтамабілем ДАІ, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Аварыя здарылася 22 мая каля 8:00. 

Паводле афіцыйнай версіі, супрацоўнікі ДАІ Івацэвіцкага РАУС дзяжурылі на трасе М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі. На 147-м кіламетры дарогі ў службовы аўтамабіль праваахоўнікаў урэзалася спадарожная Audi, за рулём якой быў 31-гадовы жыхар горада Івацэвічы. 

Ад удару абедзве машыны з'ехалі ў кювет.

Кіроўцу Audi даставілі ў бальніцу для медыцынскага абследавання. Супрацоўнікі ДАІ не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула