БЕЛ Ł РУС

Затрымалі аршанскага шоўмена, які вяртаўся з Масквы — у яго праверылі тэлефон

22.05.2023 / 12:26

Nashaniva.com

Як стала вядома оrsha.eu, 26-гадовы аршанец Канстанцін Баяндзін вяртаўся з Расіі, і ў яго праверылі мабільны тэлефон. Дзе гэта адбылося, не паведамляецца. 

Канстанцін Баяндзін

Канстанцін Баяндзін працуе шоўменам у Маскве. Паводле інфармацыі выдання, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.

Пакуль невядома, якую справу завялі на Баяндзіна — адміністрацыйную ці крымінальную.

Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурсу «Містар-журфак» і нават «Студэнтам года БДУ».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула