БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам здарыўся моцны пажар

26.05.2023 / 8:34

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння раніцай у Калодзішчах.

Гарэў склад, ён цалкам знішчаны, згарэлі і грузавая і легкавая машыны, што былі прыпаркаваныя побач, паведамляе МНС.

Пажар быў плошчай 3500 квадратных метраў. Пацярпеў адзін чалавек. З апёкамі ён дастаўлены ў бальніцу.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула