«Зусім трохі не дайшоў». Пабрацім Міраслава Лазоўскага пра яго гібель
Пабрацім загінулага Міраслава Лазоўскага Павел Шурмей расказаў «Белсату» падрабязнасці таго дня, калі загінулі беларускія ваяры.
«Нашы хлопцы далі добры бой, нанеслі страты расейцам. Яны адышлі і запрасілі артылерыйскую падмогу». Паводле ягоных словаў, пасля гэтага ў будынак патрапілі буйныя снарады, каля 200-мм, у выніку ў будынку склаліся тры паверхі.
Падчас «прылёту» Лазоўскі знаходзіўся побач на КНП (камандна-назіральны пункт), апавядае Павел Шурмей. Калі параненыя змаглі па рацыі расказаць, што адбываецца, ён адразу пачаў фармаваць групу дапамогі і эвакуацыі з сумежнікаў — УСУ, з імі быў і парамедык палка. Яны рушылі на тое месца.
Лазоўскі кіраваў эвакуацыяй параненых, прыкрываў іх, выносіў зброю. Ён ішоў апошнім і зусім трохі не дайшоў да КНП».
Былы лідар «Белага легіёна» Міраслаў Лазоўскі загінуў 16 мая пад Бахмутам. Сёння з ім развітваюцца ў Кіеве.
Чытайце таксама:
Міраслаў Лазоўскі: «А цяпер хацелася б паўдзельнічаць у выпраўленні дэмаграфічнай сітуацыі!»