БЕЛ Ł РУС

У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе

27.05.2023 / 23:33

Nashaniva.com

За пятнаццаць гадоў каманда з прыгарада Лондана прайшла шлях з пятага дывізіёна ў элітны. Іх хатняя арэна ўжо паспела стаць мемам.

Luton Town have just won the Championship play-off final.

This is the entrance to our stadium.

Incredible to think this ground will be in the Premier League next season pic.twitter.com/QPV3ocSYMN

— Luton Town FC (@LutonTown) May 27, 2023

«Кэнілуэрт Роўд» пабудавалі ў 1905 годзе, і з тых часоў, падобна, стадыён не асабліва змяніўся, мяркуючы па фота.

Яго трыбуны бачылі як поспехі — з 1982 па 1992 гады «Лутан» гуляў у Першым дывізіёне (англійскай топ-лізе да стварэння АПЛ) і ўзяў Кубак футбольнай лігі, так і няўдачы — у нулявыя клуб праз фінансавыя праблемы вываліўся ў нон-лігі.

Пасля гэтага пачаўся доўгі пад'ём «капялюшнікаў» на вяршыню англійскага футбола, які быў канчаткова аформлены 27 мая ў серыі пенальці фіналу плэй-оф Чэмпіёншыпа (другога дывізіёна) супраць «Ковентры». Цяпер «Лутан» — адзіны клуб, у якога гэта атрымалася.

Цяпер «Ман Сіці», «Арсеналу», «Ліверпулю» і астатнім клубам АПЛ давядзецца ехаць у Лутан і гуляць на 10-тысячным «Кэнілуэрт Роўд», уваход на адну з трыбун якога размешчаны проста ў жылым доме. 

У сацсетках называюць стадыён найгоршым у лізе. Але шмат і тых, хто бачыць у гісторыі «капялюшнікаў» і іх стадыёна дух сапраўднага футбола, які забілі вялікія грошы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула