БЕЛ Ł РУС

Макрон лічыць, што ціск Захаду на Лукашэнку дастатковы, але яму трэба пакідаць выхад

31.05.2023 / 22:2

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон лічыць, што краіны Захаду павінны працягваць аказваць ціск на Беларусь, прадухіляючы яе непасрэднае ўступленне ў вайну з Украінай, але не ўзмацняць яго, каб не пазбаўляць Лукашэнку выйсця. Пра гэта ён заявіў у сераду, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы Globsec у Браціславе.

Эманюэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP 

«Ці думаю я, што мы павінны быць больш агрэсіўныя ў дачыненні да Беларусі? Мой адказ — не. Я думаю, што для нас было б памылкай […] браць на сябе ініцыятыву, распаўсюджваючы канфлікт на Беларусь. Мы павінны працягваць аказваць на іх ціск, каб яны не ўступалі ў вайну», — адзначыў французскі лідар.

«Я думаю, што мы павінны абраць шматбаковы падыход. Па-першае, дапамагаць грамадзянскай супольнасці […], па-другое, прапанаваць ім перспектывы ў выпадку, калі яны будуць праводзіць перавыбары прэзідэнта.

Па-трэцяе, аказваць ціск на наяўную адміністрацыю Лукашэнкі, пры гэтым прапаноўваючы магчымасці выхаду з сітуацыі, якая склалася. Калі вы абмяжоўваецеся санкцыямі і не даяце магчымасцяў выхаду, вы падштурхоўваеце людзей да таго, каб яны пакідалі ўсё так, як ёсць», — мяркуе Макрон.

Чытайце таксама:

Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае?

«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона

Макрон прапанаваў новую ідэю для перамоваў Украіны і Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула