БЕЛ Ł РУС

«Група падтрымкі Украіны». У Магілёве затрымалі траіх мужчын

1.06.2023 / 18:54

Nashaniva.com

Відэа з затрыманымі з'явілася ў дзяржаўным канале Магілёва — «Беларусь 4».

Уладзімір Тычынскі і двое іншых затрыманых. Фота: «Укантакце», канал ГУБАЗіК

Спачатку паказваюць кадры затрымання 53-гадовага прадпрымальніка Уладзіміра Тычынскага. Родам ён з Аршанскага раёна, але доўгі час жыве ў Магілёве. 

Мужчына мае ўласны бізнэс па вытворчасці ўваходных дзвярэй, а таксама фірму ў Расіі, якая іх прадае. 

На кадрах, знятых ГУБАЗіКам, паказваюцца «доказы віны» Уладзіміра Тычынскага — гэта ўкраінская сімволіка ў аўто і ў яго дома. Іншай канкрэтыкі па тым, што ён рабіў, там няма.

Машына Уладзіміра Тычынскага. Скрыншот відэа «Беларусь 4»

З Уладзімірам затрымалі дваіх мужчын, якіх называюць «групай падтрымкі Украіны». Першы затрыманы кажа, што нібыта «Уладзімір прапанаваў зліць звесткі знаёмых у «Чорную кнігу Беларусі», але ён «адмовіўся, і з таго часу адносіны разладзіліся». За што яго затрымалі — увогуле няясна.

Другі затрыманы кажа, што яны з Уладзімірам аднадумцы: «Ён, як і я, асуджае дзеянні Расіі ва Украіне». Іншай інфармацыі пра яго няма.

Дзяржканал сцвярджае, што «праводзіцца праверка», а дзеянням мужчын «даецца прававая ацэнка».

Чытайце таксама:

Лукашысты разбілі галаву мужчыне за беларускую налепку на аўто

ГУБАЗіК распавёў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

За чатыры малюнкі. Баранавіцкага актывіста без нагі асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула