БЕЛ Ł РУС

У Офісе Ціханоўскай змяніўся кіраўнік аддзела па знешніх сувязях

2.06.2023 / 16:14

Nashaniva.com

Пасля 2,5 года працы з гэтай пасады сышла Аліна Герашчанка. Пра гэта яна паведаміла ў фэйсбуку. Новым кіраўніком аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай стане Даніла Гаркавы.

 Аліна Герашчанка. Фота: hierascanka / Facebook

«Што ж, пачынаю новы этап жыцця. Перадала пост главы аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай цудоўнаму Данілу Гаркаваму.

Даніла Гаркавы. Фота: daniil.garkavy / Facebook

За 2,5 года працы ў Офісе я атрымала добры досвед, у мяне з‘явілася шмат знаёмстваў і новых ведаў. Навучылася працаваць абсалютна з рознымі людзьмі, вырашаць канфлікты на розных узроўнях. Вырасціла выдатную і прафесійную каманду, якой буду заўсёды ганарыцца. Было сумна сыходзіць, але ўпэўненая, што Даня справіцца, а я змагу зрабіць больш у іншай сферы», — напісала Аліна.

Яна дадала, што застаецца кіраўніцай праекта «Годна» і будзе працаваць на тое, каб справа Паўла Белавуса жыла і пашыралася. У планах — «запуск новых праектаў, пашырэнне каманды і, сумесны з ёй, прафесійны рост».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула