БЕЛ Ł РУС

Еўропа выбрала шлях вайны з Расіяй — Лаўроў

6.06.2023 / 8:25

Nashaniva.com

«І калі гэта так, то Масква павінна дасягнуць сваіх мэтаў», — мяркуе кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства.

«У нашай канцэпцыі замежнай палітыкі сказана, што Еўропа выбрала шлях вайны з намі. Нам, вядома, усё роўна жыць з імі разам бок у бок, але калі гэта вайна, то, значыць, мы павінны дасягнуць сваіх мэтаў», — цытуе словы Лаўрова «Спутнік».

Ён падкрэсліў, што ў параўнанні з еўрапейцамі ў Масквы мэты значна больш высакародныя.

«Яны хочуць чужога, а мы — свайго. Ніколі не хацелі чужога. Усе тыя, хто далучаўся да нашай краіны з часоў Расійскай імперыі, рабілі гэта добраахвотна», — схлусіў міністр.

Чытайце таксама:

Лаўроў: Захад хоча пасварыць Беларусь і Расію. Нам патрэбная манаграфія Саюзнай дзяржавы

Падчас выступу Лаўрова на форуме G20 зала выбухнула смехам

Падсанкцыйная дачка Лаўрова прыехала ў Грузію, каб пагуляць на вяселлі — СМІ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула