БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды 

9.06.2023 / 21:30

Nashaniva.com

Увечары 8 чэрвеня каля 21-й гадзіны кампанія маладых людзей прыехала адпачыць на возера Гародна ў вёсцы Сасноўка Віцебскага раёна. Гэтая паездка нечакана скончылася трагедыяй.

Фота ілюстрацыйнае

Адпачываючы на беразе возера, 18-гадовы навучэнец аднаго з віцебскіх каледжаў вырашыў выпіць джын-тоніку, пасля чаго хлопца пацягнула ў ваду купацца, нягледзячы на адгаворы сяброў.

Калі хлопец залез у ваду, то вырашыў пажартаваць з сяброў, стаў крычаць, што тоне, але хутка прызнаўся, што проста хацеў пазабаўляцца, пасля чаго паплыў далей.

Праз пэўны час студэнт схаваўся пад вадой і хлопцы падумалі, што ён ізноў жартуе. Але аказалася, што гэтым разам усё сур'ёзна — у 22:15 са дна возера ратавальнікі дасталі ўжо нежывое цела.

Чытайце таксама:

У Германіі беларус загінуў, вучачы дзяўчыну плаваць на возеры

У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ

Трагедыя ў Гомелі: 6-гадовае дзіця патанула на платных занятках у басейне. Бацькі шукаюць праўды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула