БЕЛ Ł РУС

Памёр былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі

12.06.2023 / 11:43

Nashaniva.com

Палітыку было 86 гадоў. Апошнія дні жыцця ён правёў у клініцы ў Мілане.

Сільвіа Берлусконі. Фота: Andrew Medichini / AP Photo

Палітык, які быў лідарам кааліцыйнай кансерватыўнай партыі Forza Italia і дэпутатам Верхняй палаты Сената, апошнія гады меў праблемы са здароўем. 

Паводле СМІ, у Берлусконі быў дыягнаставаны хранічны міеламонацытарны лейкоз — рэдкі тып раку крыві, які характэрны для пажылых пацыентаў.

Харызматычны палітык, ён быў не занадта пераборлівы ў бізнэс-сувязях і неспатольны ў асабістым жыцці. Менавіта на такіх рабіў стаўку Уладзімір Пуцін, спакушаючы выгаднымі кантрактамі. Тым не менш, пры ўсёй экстравагантнасці Берлусконі Італія заставалася вернай сваім саюзніцкім абавязанням у НАТА.

Чытайце таксама:

Берлусконі заявіў, што не стаў бы сустракацца з Зяленскім

Берлусконі пасля крытыкі Зяленскага заявіў, што ён на баку Украіны

Лідар ультраправых «Братоў Італіі» Джорджа Мелоні стала новым прэм'ер-міністрам краіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула