БЕЛ Ł РУС

Актывісту незалежнага прафсаюза на «Гродна Азоце» прысудзілі чатыры гады калоніі

13.06.2023 / 10:38

Nashaniva.com

У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд актывісту прафсаюзнай арганізацыі БНП на ААТ «Гродна Азот» Максіму Сеніку.

Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК і ч. 1 арт. 361-2 КК). Судовы працэс вёў суддзя Мікалай Рачынскі, піша «Вясна».

Як паведамлялі праўладныя тэлеграм-каналы, Максім Сенік «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Таксама ён быў сябрам незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот». Трапіўшы пад уплыў лідара стачкама «Гродна Азот» Юрыя Рававога, перадаваў інфармацыю, якую той размяшчаў у замежных медыя».

Таксама ён нібыта абражаў у тэлеграм-каналах Лукашэнку, работнікаў органаў улады, міліцыянтаў і перадаваў пры гэтым інфармацыю тэлеканалу «Белсат».

Ужо каля дзясятка прафсаюзных актывістаў асуджана па крымінальных артыкулах.

Чытайце таксама:

Міжнародная арганізацыя працы падтрымала рэзалюцыю аб пераглядзе адносін з Беларуссю

Вынесены жорсткія прысуды актывістам незалежных прафсаюзаў

Ярашуку — 4 гады, Антусевічу — 2, Бут-Гусаім — 1,5. Вынесены прысуд кіраўнікам БКДП

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула