Чэх, які прывёў брэсцкае «Дынама» да золата, узначаліў клуб у Маскве
Чэшскі спецыяліст Марцэл Лічка стане галоўным трэнерам маскоўскага «Дынама».
Марцэл Лічка. Фота: championat.com
«Арэнбург», якім кіраваў Лічка дагэтуль, атрымае грашовую кампенсацыю памерам €1 млн за адыход трэнера, піша Championat.
Марцэл Лічка ўзначальваў брэсцкае «Дынама» ў 2018—2019 гадах. Ён прывёў «Брэст» да залатых медалёў у чэмпіянаце краіны ў 2019 годзе, спыніўшы 14 гадовую гегемонію БАТЭ.
У мінулым сезоне маскоўскае «Дынама» фінішавала дзявятым, а «Арэнбург» — сёмым.
Чытайце таксама:
«Манчэстэр Сіці» ўпершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў
Гвардыёла стаў першым у гісторыі трэнерам з двума трэбламі
Беларус выйграў чэмпіянат Венгрыі па гандболе. Прычым стаў галоўнай зоркай у вырашальным матчы