Людмілу Паўлоўскую адпусцілі пасля допыту
Сёння зранку з'явілася інфармацыя пра затрыманне Людмілы Паўлоўскай. З пачатку 2020 года Людмілу затрымлівалі як мінімум чатыры разы. Гэтым разам, як паведамляюць у сацсетках, яе дапыталі і выпусцілі.
У Людмілы Паўлоўскай небяспечная хвароба — эпілепсія. Падчас аднаго з затрыманняў у яе здарыўся прыступ, але міліцыянты не выклікалі ёй хуткую дапамогу.
Тады суддзя Крэпская прысудзіла Людміле 25 сутак арышту.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі ўладальніцу аграсядзібы «Стулы»
На волю выйшаў палітзняволены Арцём Анішчук
Мікалай Казлоў выйшаў з інфармацыйнай блакады. Але смерць маці была для яго моцным ударам