БЕЛ Ł РУС

Хата, хлеў і шмат зямлі — ад 37 рублёў. Шукаем варыянты пад дачу ў Рэестры пустых дамоў

14.06.2023 / 9:28

Nashaniva.com

Адзіны рэестр пустых дамоў увесь час папаўняецца новымі варыянтамі хат ад 37 рублёў. Realt знайшоў некалькі дамоў на адлегласці да 200 км ад Мінска, якія патэнцыйна могуць яшчэ паслужыць у якасці дачы.

Субачы, Вілейскі раён, 94 км ад МКАД

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Зусім невялікая вёска ў Вілейскім раёне — адна вуліца, два дзясяткі дамоў. Колькі з іх жылых — невядома, але два дакладна ў Рэестры пустыя. Да Вілейскага вадасховішча — 23 км, затое побач рака Сэрвач.

Першая хата знаходзіцца па адрасе Прамая, 12. Агульная плошча 30 кв. м, да яе ў прыдачу склеп, хлеў і 20 сотак зямлі. Пра стан нерухомасці па адным фота меркаваць цяжка, прадаецца яна без аўкцыёну, за 1800 рублёў.

У іншым канцы вёсцы (вуліца Прамая, 11) ёсць яшчэ адна хата. Яна большая па памерах — 72 кв. м, і «пасагу» цэлы спіс: склеп, адрыны, падстрэшкі, студня і 25 сотак.

Усё гэта можна набыць без аўкцыёну за 2900 рублёў.

Чыгірынка, Кіраўскі раён, 192 км ад МКАД

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Галоўныя славутасці ў гэтай вёсцы — Чыгірынскае вадасховішча, рака Друць і вялізныя грыбныя лясы. Дом знаходзіцца на вуліцы Друцкай, 72.

Хату на 45 кв. м і 20 сотак зямлі аддадуць за 37 рублёў без аўкцыёну. Можна зганяць на рыбалку, а заадно паглядзець, што з сябе ўяўляе гэта хатка.

Кашчэлічы, Валожынскі раён, 85 км ад МКАД

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Вёска знаходзіцца побач з вялікім лесам за Валожынам. Дабірацца зручна — вялікая частка шляху па хуткаснай трасе.

Дом тут на 67,6 кв. м, год пабудовы — 1950. Знаходзіцца на Цэнтральнай вуліцы, нумар дома не пазначаны. Тут 2 адрыны, склеп, студня і 25 сотак. Яго выставілі на аўкцыён з пачатковым коштам 37 рублёў. Таргі назначылі на 22 чэрвеня.

Боцьвіны, Пастаўскі раён, 149 км ад МКАД

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Вёска маланаселеная, лясная, тупіковая. Калі вы шукаеце максімальнай адзіноты, то вам сюды. Тут на вуліцы Лясной знойдзеце пустую хату з Рэестра. Хатка мініяцюрная, 23 кв. м, 1946 года пабудовы. У гаспадарцы — 20 сотак, 3 адрыны і студня.

Пра іх стан па фота казаць складана, але прадаецца гэта за 37 рублёў без аўкцыёну. Каб дарма не паліць бензін, можна для пачатку патэлефанаваць у Юнькаўскі сельсавет.

Станчыкі, Ляхавіцкі раён, 132 км ад МКАД

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Невялікая вёска, забудова рэдкая. Дом знаходзіцца па адрасе вуліца Палявая, 15. Агульная плошча — 52 кв. м.

Да яго прыкладаецца адрына і велізарны ўчастак — 38 сотак зямлі. Прадаецца без аўкцыёну, за 37 рублёў.

Чытайце таксама: 

У Новай Баравой з'явіліся незвычайныя арт-аб'екты. Іх стварылі знакамітыя архітэктар і скульптар

«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей

З лазняй і басейнам. За пяць хвілін ад Мінска прадаецца стылёвы дом з бруса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула