БЕЛ Ł РУС

Нямеччына ўпершыню прыняла Нацыянальную стратэгію бяспекі

14.06.2023 / 13:58

Nashaniva.com

Урад Нямеччыны распрацаваў першую нацыянальную стратэгію бяспекі краіны. Канцэпцыя прадугледжвае ўмацаванне бяспекі краіны па трох галоўных напрамках: абараназдольнасці, жыццеўстойлівасці і ўстойлівасці.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Фота: AP

«Галоўная задача нашай палітыкі бяспекі — гарантыя таго, што мы зможам працягваць жыць у нашай краіне ў міры і свабодзе. Для гэтага мы непахісна адданыя NATO і ЕС і ўмацоўваем Бундэсвер для выканання ягонай асноўнай місіі — абароны краіны і альянсу», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

У прыватнасці, у дакуменце абвяшчаецца аб намеры давесці сярэдні гадавы ўзровень выдаткаў на абарону да 2 працэнтаў ВУП, Бундэсвер называецца асновай для канвенцыянальных сіл абароны ў Еўропе.

Таксама ў канцэпцыі ідзе гаворка аб пашырэнні кібернетычнага і касмічнага патэнцыялу ФРГ, узмацненні барацьбы супраць шпіянажу і дыверсій, умацаванні еўрапейскай тэхналагічнай базы бяспекі і абароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула