БЕЛ Ł РУС

«Дакладна сімвалізуе стан адносін з рэжымам Лукашэнкі». Як цяпер выглядае амбасада Беларусі ва Украіне

15.06.2023 / 15:22

Nashaniva.com

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі, які знаходзіцца ў Кіеве, апублікаваў у твітары здымак пасольства Беларусі ва Украіне. Уваход у амбасаду зарос травою.

The entrance to the Embassy of Belarus in Kyiv now. Symbolizes accurately the state of relations with Lukashenka's regime & there's no path to restore them. Instead, this house should belong to Belarusian people who support Ukraine in their just fight against Russian aggression. pic.twitter.com/e0bZFVouiC

— Valery Kavaleuski (@kavaleuski) June 15, 2023

«Дакладна сімвалізуе стан адносін з рэжымам Лукашэнкі, і шляху да іх аднаўлення няма. Гэты будынак павінен належаць беларускаму народу, які падтрымлівае Украіну ў яе справядлівай барацьбе супраць расійскай агрэсіі», — напісаў Кавалеўскі.

Пасля пачатку вайны амбасадар Беларусі з’ехаў з Украіны. Пасольства Украіны ў Беларусі працягвае сваю працу дзеля інтарэсаў украінцаў, частка з якіх была вымушаная бегчы ад вайны праз Беларусь і ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з Падаляком

Пасол Украіны: Мы перапісваліся з Макеем, але ён не адказваў, а толькі ставіў «+»

Сквер Свабоднай Беларусі з’явіўся ў Беластоку. Пра гэта нечакана паведаміла МЗС Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула