Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» школу маладых менеджараў
12 чэрвеня КДБ прыняў рашэнне прызнаць «экстрэмісцкім фармаваннем» школу маладых менеджараў Sympa.
Як паведамляе ведамства,
«удзельнікі ініцыятывы Sympa распаўсюджваюць заведама лжывыя звесткі аб праблемных аспектах у сістэме дзяржаўнага кіравання. Ініцыятыва рэалізуецца пры донарстве Шведскага агенцтва па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве SIDA».
Як паведамляецца на сайце Sympa, місія праекта — прасоўванне рэформы сістэмы публічнага адміністравання ў Беларусі ў адпаведнасці з сучаснымі прынцыпамі і практыкамі. Праект аб'ядноўвае людзей, якія жадаюць палепшыць якасць кіравання ў нашай краіне і даследуюць гэтую праблематыку.
Чытайце таксама:
Прызналі «экстрэмісцкай» старонку «Наталля Качанава»
Што адбываецца ў Полацкім універсітэце пасля хвалі затрыманняў