БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Сан-Францыска ўзялі на працу ката

15.06.2023 / 23:18

Nashaniva.com

Чароўны 14-гадовы кот па мянушцы Дзюк Элінгтан Морыс цяпер працуе ў брыгадзе Wag, якая складаецца з некалькіх сабак, парасяці Лілу і трусіка Алекса.

 

Задача жывёл — супакойваць устрывожаных падарожнікаў перад палётам.

У Дзюка ёсць вялікі вопыт працы заатэрапеўтам. Апошнія 10 гадоў кот наведваў людзей у бальніцах па ўсім горадзе і суцяшаў іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула