БЕЛ Ł РУС

У 83-гадовага Аль Пачына нарадзіўся сын. Назвалі Раманам

16.06.2023 / 12:17

Nashaniva.com

Каханая славутага акцёра Нур Альфала маладзейшая за яго на 54 гады.

Аль Пачына. Фота: Dominic Brandl / Getty Images

У амерыканскага акцёра Аль Пачына і яго спадарожніцы Нур Альфалы нарадзіўся сын.

«Пацвярджаю, што ў Аль Пачына і Нур Альфалы нарадзіўся сын па імі Раман Пачына», — распавёў прадстаўнік акцёра Стэн Розэнфілд.

Аль Пачына і Нур Альфала ўжо падарожнічаюць па Лос-Анджэлесе як пара і абое «ў захапленні».

Праўда, на мінулым тыдні Аль Пачына рабіў тэст на бацькоўства, каб пераканацца, што гэта яго дзіця, бо не мог паверыць, што такое магчыма.

Гэта чацвёртае дзіця зоркі амерыканскага кіно.

Чытайце таксама:

83-гадовы Аль Пачына запатрабаваў ад 29-гадовай каханай тэст на бацькоўства

79-гадовы Роберт Дэ Ніра стаў бацькам сёмы раз

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула